ФРАНКО́НСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ, Салічаская дынастыя,
дынастыя герм. каралёў і імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» ў 1024—1125. Змяніла Саксонскую дынастыю. Заснавальнік — Конрад II (правіў у 1024—39), паходзіў са знатнага франконскага роду. Яго пераемнікі: Генрых III [1039—56], Генрых IV [1056—1106], Генрых V [1106—1125]; гл. Генрых (герм. правіцелі). Прадстаўнікі Ф.д. намагаліся ўмацаваць каралеўскую ўладу ў Германіі, апіраючыся на міністэрыялаў і рыцарства. Праўленне апошніх прадстаўнікоў дынастыі суправаджалася барацьбой з папствам за інвестытуру.
т. 16, с. 456
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)